Новае выданне ад выдавецтва "Беларусь" да Дня народнага адзінства
Багата ілюстраванае навукова-папулярнае выданне прысвечана дзяржаўнаму святу Рэспублікі Беларусь – Дню народнага адзінства, якое адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў,
непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі
ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады
Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай суверэннай квітнеючай дзяржавы.