Прэмія Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўручана Аляксею Якімовічу, аўтару кнігі “Эльдарада просіць дапамогі”, якая выйшла ў выдавецтве “Беларусь”
Прэмія Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўручана Аляксею Якімовічу, аўтару кнігі “Эльдарада просіць дапамогі”, якая выйшла ў выдавецтве “Беларусь”. Выданне складаецца з аднайменнай прыгодніцка-фантастычнай аповесці, аповесцей-казак “Як дэтэктывы звярам дапамаглі”, “Чарадзейная дудка” і вершаў.
Аляксей Якімовіч паведаміў: “Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі вылучыла яе на абласны конкурс імя А. І. Дубко ў намінацыі “Пісьменнік года”. Члены журы прагаласавалі за тое, каб даць мне гэту прэмію. Іх рашэнне зацвердзіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама
У. С. Каранік. 15 студзеня 2024 года ва ўрачыстай абстаноўцы ў драматычным тэатры разам з іншымі лаўрэатамі я атрымаў дыплом абласнога конкурсу імя А. І. Дубко за “Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў 2023 годзе” і кветкі, якія ўручыла ўдава майго земляка А. І. Дубко,” – падкрэсліў аўтар.
У бліжэйшы час у выдавецтве выйдзе чарговая кніга аўтара.