Прэзентацыя кнігі «Вясковыя вакацыі»
Прэзентацыя кнігі «Вясковыя вакацыі»
Прэзентацыя кнігі «Вясковыя вакацыі» беларускай пісьменніцы Іны Фраловай прайшла ў сярэдняй школе № 26 горада Мінска.
Кніга выдадзена ў выдавецтве «Беларусь» і прысвечана галоўнай гераіні Лізцы, якая вымушана летнія вакацыі правесці ў вёсцы. Незаўважна для сябе яна адкрыла свет жывой прыроды. У дзяўчынкі завязаліся новыя цікавыя знаёмствы. Разам з імі яна не толькі весела праводзіла час, але і вучылася правілам бяспечных паводзінаў. У першую частку выдання ўвайшлі вершы, загадкі, небыліцы, дражнілкі, пужалкі і скорагаворкі. Старонкі другой часткі раскрываюць дзверы яшчэ і ва ўнутраны свет галоўнай гераіні і складаюцца з невялікіх апавяданняў. У гэтай кнізе можна таксама даведацца пра новых і старых сяброў, пра гульні і забавы, прыгоды і адкрыцці.