Супрацоўнік выдавецтва «Беларусь», вядучы рэдактар літаратурнай рэдакцыі, складальнік шэрагу беларускамоўных кніг Коршак Алеся дала інтэрвʼю тэлеканалу «Мір» да Дня беларускай мовы.
17 февраля 2023
Супрацоўнік выдавецтва «Беларусь», вядучы рэдактар літаратурнай рэдакцыі, складальнік шэрагу беларускамоўных кніг Коршак Алеся дала інтэрвʼю тэлеканалу «Мір» да Дня беларускай мовы. Яна распавяла пра сваю творчасць як складальніка кніг для дзяцей, створаных на аснове навуковых прац беларускіх этнографаў і фалькларыстаў. Супрацоўніца выдавецтва расказала тэлеканалу пра найбольш папулярныя сярод чытачоў беларускамоўныя выданні і серыі кніг («Славутыя мастакі з Беларусі», «Школьная бібліятэка», «Падарожжа па родным краї» і інш.) выдавецтва «Беларусь» і адзначыла павышенне попыту літаратуры на беларускай мове ў наш час.