У Доме кнігі “Светач” адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой
4 апреля 2025
У Доме кнігі “Светач” адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. На свята завіталі юныя чытачы школы №44.
У кампаніі з Кніжнай Феяй прыйшоў адзін з персанажаў кнігі – грыб-летуценнік Панеёлус. Разам яны правялі для гасцей мерапрыемства інтэрактыўную гульню.
Многія хлопчыкі і дзяўчынкі набылі кнігу з аўтографам і экслібрысам Кніжнай Феі.