В.І. Ермаловіч «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941 - 1945 гг.): пытанні і адказы»
У кнізе беларускага гісторыка В.І. Ермаловіча «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945 гг.): пытанні і адказы» (Мінск, 2023) на дакладных гістарычных фактах і матэрыялах разглядаюцца асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Выданне дазваляе лагічна прасачыць гістарычны ланцужок падзей, што папярэднічалі пачатку вайны і зʼяўляюцца яе сапраўднай прычынай. Аўтар кнігі мовай рэальных фактаў расказвае аб трагічным пачатку Вялікай Айчыннай вайны летам 1941 г., станаўленні і развіцці партызанскаха руху на акупіраванай ворагам тэрыторыі нашай краіны, аб нямецкім акупацыйным рэжыме і палітыцы генацыда супраць беларускага народа, які выкарыстоўваў гэты рэжым, некаторых пытаннях існавання беларускай калабарацыі ў гады нямецкай акупацыі Беларусі (1941-1944 гг.).
Значную ўвагу ў кнізе надаецца пытанням баявых дзеянняў Чырвонай Арміі, накіраваных на вызваленне Беларусі ў 1943-1944 гг. і ўдзеле воінаў-беларусаў у вызваленні краiн Еўропы і Далекага Ўсходу ў гады Другой сусветнай вайны ад германскіх і японскіх акупантаў.
Акрамя таго, у выданні разглядаюцца найважнейшыя гістарычныя пытанні аб велізарных стратах народа Беларусі ў гэтай жорсткай і кровапралітнай вайне, разам з тым, паказаны і лёсавызначальныя вынікі Вялікай Айчыннай вайны, якія спрыялі фарміраванню якасна новага светапогляду беларусаў як сучаснай нацьі.
Паказаны асаблівасці міжнародных адносін у гады Другой сусветнай вайны, а таксама ўдзел БССР у стварэнні Арганізацыі Абʼяднаных Нацый.
Кніга В.І. Ермаловіча «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945 гг.): пытанні і адказы» прызначана для шырокага кола чытачоў. Яна можа быць выкарыстана студэнтамі і школьнікамі старшых класаў, а таксама настаўнікамі і выкладчыкамі пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.