Сёння ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі вершаў класіка беларускай літаратуры "Вясна"
Сёння ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі вершаў класіка беларускай літаратуры "Вясна".
Аб ролі постаці Янкі Купалы ў беларускай літаратуры, цікавых момантах падрыхтоўкі кнігі "Вясна" прысутным расказалі вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, а таксама загадчык рэдакцыі выдавецтва "Беларусь " Вольга Давідовіч. Загадчык аддзела рекламы выдавецтва "Беларусь" Анжаліка Садоўская распавяла пра планы выдавецтва і зацікаўленасць беларускай кнігай з боку чытачоў бібліятэк і пакупнікоў кнігарняў.
Выданне "Вясна" адрасавана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Ілюстрацыі да кнігі выканала мастачка Наталля Табушава (@natalia_artforest_21).
На мерапрыемстве, вядучым якога выступіла вядучы навуковы супрацоўнік аддзела культурна-адукацыйнай работы Таццяна Палітыка, прысутнічалі вучні мінскай школы № 153 А.К. Талая. Вучні прачыталі вершы Янкі Купалы, лепшыя дэкламатары атрымалі памятныя прызы ад выдавецтва "Беларусь" і музея Янкі Купалы.