23 красавіка ў Магілёве адбылася прэзентацыя кнігі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гісторыка і палітолага Ігара Марзалюка «Кроў на белым тле»
23 апреля 2026
23 красавіка ў Магілёве адбылася прэзентацыя кнігі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гісторыка і палітолага Ігара Марзалюка «Кроў на белым тле»
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Магілёўскі аблвыканкам і выдавецтва «Беларусь».
Удзельнікамі сталі ідэалагічны актыў Магілёўскай вобласці, супрацоўнікі аблвыканкама і нашага выдавецтва. У канцы мерапрыемства кожны ахвочы атрымаў аўтограф аўтара.
У кнізе «Кроў на белым тле» аўтар на падставе багатых навуковых і архіўных крыніц аналізуе дзейнасць беларускіх калабарантаў, якія супрацоўнічалі з нацысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

